У Беларусі стартавала анлайн-школа лічбавай пісьменнасці - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі стартавала анлайн-школа лічбавай пісьменнасці

14 студзеня 2023

МТС праводзіць набор новай групы ў анлайн-школу лічбавай пісьменнасці #НавучыСваіхБлізкіх. На ўроках анлайн-школы выкладчыкі дапамогуць людзям старэйшага пакалення асвоіць мабільныя гаджэты. Слухачы курсу атрымаюць практычныя парады, як зберагчы сябе ад дзеянняў ашуканцаў у Сеткі, а таксама навучацца спампоўваць прыкладанні, ствараць акаўнты ў сацыяльных сетках і мэсанджарах, выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі ў паўсядзённым жыцці: здзяйсняць пакупкі ў інтэрнэт-крамах, выпісваць онлайн газеты і часопісы, аплачваць камунальныя паслугі без паходу на пошту ці ў банк, заказваць электронныя талончыкі да лекара і іншае. Курс разлічаны на 10 заняткаў.

Каб стаць слухачом анлайн-школы #НавучыСваіхБлізкіх неабходна зарэгістравацца.

Правядзенне анлайн-школы #НавучыСваіхБлізкіх уносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб анлайн-школе можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА