У Беларусі стартавала дэкада «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі стартавала дэкада «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх»

4 кастрычніка 2019

З 2 па 12 кастрычніка 2019 г. у Рэспубліцы Беларусь праходзіць Дэкада «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця (АУР) для ўсіх».

Дэкада адкрылася публічнай дыскусіяй «Сучасныя героі клімату ў Беларусі», у якой удзельнічалі студэнты БДПУ, БДУ, БДЭУ, МІПСА, навучэнцы гімназіі №19 г. Мінска, якая з’яўляецца Рэсурсным цэнтрам комплекснай падтрымкі практык ўстойлівага развіцця.

Усяго ў календары Дэкады – 60 адукацыйных мерапрыемстваў, прысвечаных Мэтам ўстойлівага развіцця, якія будуць праводзіцца ва ўстановах адукацыі ўсіх абласцей Беларусі. Гэта будуць семінары, майстар-класы, акцыі і фестывалі, а тэмамі іх стануць адукацыя на працягу ўсяго жыцця, экапрыязны лад жыцця, полікультурная адукацыя, інклюзія ў грамадстве і іншыя.

Дэкада завершыцца 11 кастрычніка 2019 г. фестывалем інавацыйных АУР-практык, які пройдзе ў БДПУ. У рамках фестывалю адбудуцца публічныя лекцыі і майстар-класы аб рэалізацыі Мэтаў ўстойлівага развіцця (МУР), аб узаемадзеянні школы з мясцовай супольнасцю для дасягнення МУР, аб экапрыязнам ладзе жыцця і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.

Пазнаёміцца з мерапрыемствамі Дэкады і інтэрактыўнай мапай месцаў, дзе яны будуць праходзіць, можна на сайце.

Арганізатарамі Дэкады з’яўляюцца Каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. Максіма Танка і Асацыяцыя «Адукацыя для ўстойлівага развіцця» пры падтрымцы партнёрскай групы ўстойлівага развіцця.

КАРТА САЙТА