У Беларусі стартавала рэспубліканская экалагічная акцыя па пытаннях раздзельнага збору адходаў і іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў

З мэтай фарміравання экалагічнай культуры навучэнцаў у Беларусі праходзіць рэспубліканская экалагічная акцыя па пытаннях раздзельнага збору адходаў і іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў «Хто, калі не мы!».
Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўзросце 12-17 гадоў, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама навучэнцы, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі як індывідуальна, так і калектыўна. Акцыя праводзіцца ў трох намінацыях: «Людзі разам – смецце паасобна», «Мастацтва за прыроду», «PRO адходы».
Правядзення рэспубліканскай экалагічнай акцыі па пытаннях раздзельнага збору адходаў і іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў “Хто, калі не мы!» будзе садзейнічаць прыцягненню ўвагі вучняў да навакольнага асяроддзя і экалагічным праблемам свайго рэгіёну, што ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 11, 12, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй пра ўмовы правядзення акцыі можна азнаёміцца па спасылцы.