У Беларусі стартавалі семінары па арганізацыі працы з моладдзю на рэгіянальным узроўні

14 мая 2025 года ў Магілёве адбыўся семінар-практыкум «Арганізацыя працы з моладдзю на рэгіянальным узроўні». Гэты семінар-практыкум адкрыў серыю адукацыйных сустрэч, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці работы з моладдзю на рэгіянальным узроўні.
Мерапрыемства аб’яднала больш за 40 спецыялістаў раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, спецыялістаў па рабоце з моладдзю на прадпрыемствах і ў арганізацыях Магілёўскай вобласці, якія ажыццяўляюць рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі.
У фокусе ўвагі ўдзельнікаў аказаліся наступныя пытанні:
- напрамкі рэалізацыі моладзевай палітыкі на рэгіянальным узроўні;
- сучасныя фарматы ўцягвання моладзі ў грамадскае жыццё;
- павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў па рабоце з моладдзю і метады матывацыі;
- лепшыя практыкі настаўніцтва і прафарыентацыі і іншыя.
Асаблівую цікавасць выклікалі выступленні экспертаў, якія падзяліліся паспяховымі кейсамі працы з маладзёжнымі ініцыятывамі. Удзельнікі не толькі атрымалі каштоўныя веды, але і змаглі ў рэжыме жывога дыялогу выпрацаваць канкрэтныя рашэнні для сваіх раёнаў.
Стварэнне на рэгіянальным узроўні спрыяльных умоваў для паспяховай сацыялізацыі і самарэалізацыі моладзі, развіцця яе патэнцыялу ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
.