У Беларусі стартаваў адукацыйны праект для маладых бацькоў - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі стартаваў адукацыйны праект для маладых бацькоў

7 мая 2022

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь сумесна з сацыяльна-дабрачыннай установай «Мама Пра Хэлп» і грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз жанчын» ва ўсіх радзільных дамах Беларусі рэалізуюць новы праект для маладых бацькоў.

Сутнасць праекта заключаецца ў прадастаўленні жанчынам, якія нарадзілі дзіця, друкаванага выдання «Карысны набор чэк-лістоў MAMA PRO», якое змяшчае карысную інфармацыю аб іх здароўі, а таксама здароўе і развіцці дзіцяці ў першы год жыцця. Аднымі з першых з брашурай пазнаёміліся жанчыны з радзільнага дома Гарадской клінічнай бальніцы №1.

Выданне дапаможа маладым бацькам атрымаць якасную інфармацыю, а таксама ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 4 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылках: https://mamapro.by/category/all-news/, https://www.belta.by/society/view/v-belarusi-provodjat-obrazovatelnyj-proekt-dlja-molodyh-roditelej-499429-2022/.

КАРТА САЙТА