У Беларусі стартаваў конкурс дзіцячых творчых работ па тэматыцы ўстойлівага развіцця

У Беларусі стартаваў IV Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Дзеці аб МУР», галоўнай мэтай якога з’яўляецца прасоўванне Мэт устойлівага развіцця сярод дзяцей і моладзі, а таксама фарміраванне разумення ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў, якія падрыхтавалі малюнак, эсэ, фатаграфію, відэаролік ці постэр..
Прыём на ўдзел у конкурсе працягнецца да 1 сакавіка 2025 года. Дыпломы пераможцам будуць уручаны 21 сакавіка 2025 года на Рэспубліканскім форуме «МУР: Да 16-ці і старэй».
Больш падрабязна з умовамі правядзення Рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Дзеці аб МУР» можна азнаёміцца ў Палажэнні, а таксама на сайце конкурсу.
Конкурс праводзіцца Каардынацыйным цэнтрам «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.