1

У Беларусі стартаваў конкурс інавацыйных праектаў 2024 года

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў 2024 года.

На конкурсе разглядаюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі са стратэгіяй камерцыялізацыі, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Конкурс праводзіцца па намінацыях «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект». Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы. У намінацыі «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» бяруць удзел фізічныя асобы, узрост якіх не перавышае 35 гадоў.

Заяўку на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў неабходна запоўніць да 1 жніўня 2024 года.

Правядзенне Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 10, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.