У Беларусі стартаваў конкурс інвестыцыйных праектаў суб'ектаў малога прадпрымальніцтва - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі стартаваў конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва

17 снежня 2022

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва для аказання ім дзяржаўнай фінансавай падтрымкі.

Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца суб’ектам малога прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на конкурснай аснове і пры рэалізацыі імі інвестыцыйных праектаў па наступных напрамках:

  • стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг);
  • арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартаарыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі;
  • вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне;
  • укараненне новых тэхналогій (якія валодаюць больш высокімі якаснымі характарыстыкамі ў параўнанні з лепшымі аналагамі, даступнымі на дадзеным рынку, пэўным сегменце рынку, для якіх гэтая тэхналогія з’яўляецца новай).

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца з 16 да 30 снежня 2022 года.

Аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб’ектам прадпрымальніцтва ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 8, 9, 12 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА