5 кастрычніка 2023
1 кастрычніка 2023 года ў Беларусі стартаваў конкурс маладзёжных ініцыятыў, арганізаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўны напрамак рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў — стварэнне ўмоў для падтрымкі актыўнага ўдзелу маладых грамадзян у сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсах, фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
У конкурсе могуць узяць удзел маладыя людзі, ва ўзросце ад 14 да 31 года. Прыём заявак будзе здзяйсняцца да 1 лістапада 2023 года. З 1 лістапада па 1 снежня 2023 года будуць вызначаны пераможцы. Абвяшчэнне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 31 снежня 2023 года.
Правядзенне конкурсу маладзёжных ініцыятыў робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА