У Беларусі стартаваў конкурс па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі стартаваў конкурс па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў

11 студзеня 2022

1 студзеня 2022 года стартаваў рэспубліканскі конкурс па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў.

Конкурс праводзіцца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Парадак арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў вызначаны пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2019 г. № 27.

Адной з галоўных задач конкурсу з’яўляецца мабілізацыя творчай ініцыятывы работнікаў арганізацый рэспублікі па скарачэнні выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад мабільных крыніц выкідаў з мэтай зніжэння шкоднага ўздзеяння выкідаў адпрацаваных газаў рухавікоў транспартных сродкаў на навакольнае асяроддзе і здароўе.

Правядзенне рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў з’яўляецца ўкладам у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/minprirody-napominaet-o-nachale-respublikanskogo-konkursa-po-sokrascheniju-vybrosov-ot-mexanicheskix-3980/.

КАРТА САЙТА