У Беларусі стартаваў маладзёжны праект «100 ідэй для Беларусі» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі стартаваў маладзёжны праект «100 ідэй для Беларусі»

15 лістапада 2023

14 лістапада 2023 года стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў Рэспубліканскім маладзёжным праекце «100 ідэй для Беларусі».

Праект рэалізуецца для актывізацыі інавацыйнага мыслення моладзі, стымулявання да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак, а таксама прыцягнення да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Да ўдзелу ў Праекце запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года і маладыя вучоныя ўстаноў вышэйшай адукацыі, арганізацый, падпарадкаваных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, занятыя ў выкананні навуковых даследаванняў. Заяўкі (праекты, бізнес-ідэі) прымаюцца да 30 лістапада 2023 года на сайце праекта «100 ідэй для Беларусі». Парадак рэалізацыі Праекта вызначаецца ў Палажэнні Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Вынікі Праекта з вызначэннем пераможцаў будуць падведзены ў сакавіку 2024 года.

Праект «100 ідэй для Беларусі» дапамагае маладым людзям рэалізоўваць свае інавацыйныя ідэі і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8910 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА