1

У Беларусі стартаваў першы рэспубліканскі форум жанчын-прадпрымальнікаў

З 12 па 13 мая 2023 года па ініцыятыве ГА «Беларускі саюз жанчын» у Мінску праходзіць першы рэспубліканскі форум жанчын-прадпрымальнікаў «Энергія і стварэнне». Галоўная мэта форуму – аб’яднаць жанчын-прадпрымальнікаў, якія змогуць абмяняцца вопытам і напрацоўкамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці.

У форуме бяруць удзел больш за 250 жанчын-прадпрымальнікаў, сярод якіх прадстаўніцы буйнога, сярэдняга і малога бізнесу, індывідуальныя прадпрымальнікі і самазанятыя жанчыны.

Праграма форуму ўключае правядзенне:

  • пленарнага пасяджэння па абмене вопытам паспяховага вядзення бізнесу;
  • майстар-класаў па прасоўванні бізнесу ў сацыяльных сетках, магчымасцях інвесціравання і механізмах падтрымкі праектаў;
  • адкрытага дыялогу з прадстаўнікамі заканадаўчых органаў, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі па абмеркаванні пытанняў у галіне вядзення бізнесу.

Правядзенне форуму жанчын-прадпрымальнікаў «Энергія і стварэнне» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 5, 8, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.