1

У Беларусі стартаваў рэспубліканскі конкурс «Актыўнае даўгалецце людзей 65+»

З мэтай распрацоўкі і ўкаранення інавацыйных праектаў і практык па актыўнаму даўгалеццю і іх інфармацыйнага асвятлення, сярод тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) стартаваў рэспубліканскі конкурс «Актыўнае даўгалецце людзей 65+». Арганізатарам конкурсу выступае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пры падтрымцы Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Рэспубліцы Беларусь.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  • «Актыўны і здаровы лад жыцця» – публікацыі аб актыўных прадстаўніках старэйшага ўзросту, якія наведваюць аддзяленні ТЦСАН;
  • «Адукацыя, занятасць і творчая актыўнасць» – асвятленне новых рэалізуемых практык (праектаў) па актыўнаму даўгалеццю ў ТЦСАН;
  • «Сацыяльнае абслугоўванне, клопат, догляд і падтрымка» – серыя інфармацыйных матэрыялаў, распрацаваных спецыялістамі ТЦСАН;
  • «Сярэбранае» валанцёрства – інфармацыйнае асвятленне праектаў і практык па ўдзеле валанцёраў у грамадскай дзейнасці, ініцыятывы па прынцыпе «роўны навучае роўнага» і г.д.
  • «Саюз пакаленняў» – інфармацыйнае асвятленне праектаў і практык па развіцці міжпакаленчага дыялогу паміж старэйшым пакаленнем і моладдзю і г.д.

Вынікі конкурсу будуць падведзены ў снежні 2023 года.

Правядзенне рэспубліканскага конкурсу «Актыўнае даўгалецце людзей 65+» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікі Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 8, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы.