У Беларусі стартаваў XX конкурс «Інтэрнэт-прэмія ТІБО»

З мэтай папулярызацыі дасягненняў дзяржавы ў ІТ-сферы, а таксама садзейнічання развіццю нацыянальнага сегмента глабальнай сеткі Інтэрнэт як асяроддзя для прасоўвання тавараў і паслуг, прафесійнай дзейнасці, творчасці, адпачынку, зносін, у Беларусі штогод праходзіць конкурс «Інтэрнэт-прэмія ТІБО». Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі».
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца Інтэрнэт-рэсурсы, якія адпавядаюць намінацыям:
- органы дзяржаўнага кіравання і ўлады;
- інфармацыйны рэсурс;
- адукацыя і навука;
- для дзяцей і юнацтва;
- здароўе і медыцына;
- спорт;
- турызм і адпачынак;
- карпаратыўныя інтэрнет-рэсурсы;
- інтэрнэт-гандаль;
- карпаратыўныя акаўнты ў сацыяльных сетках.
Прыём заявак ажыццяўляецца да 18 сакавіка 2023 года. Аб’яўленне вынікаў конкурсу адбудзецца ў рамках XXIX Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2023», які пройдзе 18–21 красавіка 2023 года ў Мінску.
Правядзенне конкурсу «Інтэрнэт-прэмія ТІБО» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 16 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы.