У Беларусі стартуе акцыя «За бяспеку разам»

З 15 красавіка па 1 мая 2024 года Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь праводзіць акцыю «За бяспеку разам». Яе галоўная мэта – папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.
У рамках акцыі будуць арганізаваны прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на выкананне насельніцтвам правілаў пажарнай бяспекі і павышэнне іх інфармаванасці аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў. Таксама планам правядзення акцыі прадугледжаны мерапрыемствы па наведванні домаўладанняў і кватэр з ацэнкай бяспекі ўмоў пражывання, а таксама правядзенні тлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі на працоўных месцах.
Правядзенне акцыі «За бяспеку разам» зробіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 8 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй пра акцыю можна азнаёміцца па спасылцы.