У Беларусі стартуе конкурс у сферы энергаэфектыўнасці, рэсурсазберажэння і экалагічнасці

1 мая 2023 года ў Беларусі стартуе IX Рэспубліканскі конкурс «Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь – 2023».
Мэтай Конкурсу з’яўляецца выяўленне і папулярызацыя энергаэфектыўных прадуктаў (тавараў, абсталявання, сістэм, тэхналогій, будынкаў і інш.), якія прадстаўлены на рынку Рэспублікі Беларусь і дазваляюць найбольш эфектыўна скараціць спажыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Прыняць удзел у конкурсе могуць прадпрыемствы, якія ўносяць значны ўклад у развіццё свайго рэгіёну, маюць патэнцыял лідэра ў сферы энерга- і рэсурсазберажэння. Заяўкі прымаюцца да 30 верасня 2023 года.
Правядзенне рэспубліканскага конкурсу «Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь – 2023» садзейнічае абмену вопытам, а таксама стварэнню ўмоў для ўкаранення перадавых энергаэфектыўных, рэсурсазберагальных, экалагічных рашэнняў у розных галінах эканомікі, што ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.