У Беларусі ствараюцца ўмовы для больш шырокага выкарыстання інтэрнэту пажылымі людзьмі

Сучасныя тэхналогіі істотна павялічваюць магчымасці сацыялізацыі і рашэнні надзённых пытанняў людзей старэйшага пакалення. Па статыстыцы інтэрнэтам карыстаюцца каля 40% людзей ва ўзросце 60 гадоў і старэйшыя. У адпаведнасці з Нацыянальнай стратэгіяй Рэспублікі Беларусь «Актыўнае даўгалецце – 2030» плануецца павысіць гэты паказчык да ўзроўню 65% да 2030 года. З гэтай мэтай у краіне рэалізуецца шэраг мерапрыемстваў па павышэнні лічбавай пісьменнасці пажылых людзей:
- распрацоўваюцца зразумелыя методыкі падрыхтоўкі трэнераў;
- выдаюцца метадычныя матэрыялы для спецыялістаў сістэмы сацыяльнага абслугоўвання;
- вядзецца гуртковая работа ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва;
- выдаюцца буклеты і даведнікі для людзей старэйшага ўзросту і інш.
Стварэнне ўмоў для павышэння лічбавай пісьменнасці пажылых людзей уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 9, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.