У Беларусі ствараюцца ўмовы для інтэграцыі людзей з інваліднасцю - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі ствараюцца ўмовы для інтэграцыі людзей з інваліднасцю

6 снежня 2022

3 снежня штогод адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў, мэта якога – павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб праблемах інваліднасці, а таксама прыцягненне ўвагі да пераваг інклюзіўнага грамадства.

У Рэспубліцы Беларусь для людзей з інваліднасцю бар’ераў становіцца ўсё менш. Значным крокам на гэтым шляху стала прыняцце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», які набудзе моц у студзені 2023 года.

Закон рэалізуе комплексны падыход, які прадугледжвае стварэнне інклюзіўнага ўніверсальнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю.

Да ліку асноўных змен, прадугледжаных Законам «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі» для людзей з інваліднасцю адносіцца:

  • увядзенне новага віду ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання – цэнтраў сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў, а таксама магчымасць адкрыцця аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі на базе дамоў-інтэрнатаў;
  • павелічэнне перыяду адаптацыі да працоўнай дзейнасці;
  • кватавання працоўных месцаў;
  • прадоўжыцца работа па стварэнню даступнага асяроддзя – плануецца поўнасцю ўладкаваць 8 тыс. аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры да 2025 года;
  • уводзіцца неабходнасць атрымання кваліфікацыі для перакладчыкаў мовы жэстаў і інш.

Фарміраванне інклюзіўнага грамадства і стварэнне ўніверсальнага асяроддзя для людзей з інваліднасцю ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 10, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб навацыях для людзей з інваліднасцю можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА