У Беларусі ствараюцца ўмовы для лічбавай трансфармацыі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі ствараюцца ўмовы для лічбавай трансфармацыі

20 красавіка 2023

19-21 красавіка 2023 года ў рамках Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «ТІБО-2023» прадстаўлена 26 лічбавых рашэнняў для турызму, адукацыі, малога бізнесу, грамадства і разумных гарадоў на вэб-платформе GoDigital, распрацаваных пры падтрымцы агенцтваў ААН у Беларусі.

Прадстаўленыя распрацоўкі арыентаваны на прасоўванне новых тэхналогій «зялёнага» росту і пабудову асноў эфектыўнай лічбавай экасістэмы для ўстойлівага развіцця. У іх ліку:

  • Лічбавая карта інфраструктуры падтрымкі бізнесу Беларусі;
  • Анлайн-платформа talk2ok, з дапамогай якой падлеткі і маладыя людзі могуць атрымаць кваліфікаваную псіхалагічную дапамогу;
  • U-platform, якая прадстаўляе дадатковую адукацыю і рэсурсы для падлеткаў і моладзі;
  • Праграма па лічбавай пісьменнасці для старэйшых класаў;
  • Мерапрыемства і навучальная пляцоўка Startup Central Eurasia, якія прапануюць комплексныя праграмы навучання лічбавым навыкам;
  • Платформа з агульнай інфармацыяй аб працэдурах прадастаўлення прытулку, правах і абавязках просьбітаў прытулку, бежанцаў і асоб без грамадзянства;
  • Лічбавая платформа для бежанцаў і мігрантаў з Украіны WeHelp.by і інш.

Лічбавая трансфармацыя садзейнічае пашырэнню магчымасцей насельніцтва і павышэнню дабрабыту, што ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

КАРТА САЙТА