1

У Беларусі ствараюцца ўмовы для падтрымкі грамадзян у рэалізацыі бізнес-ініцыятыў

18 жніўня 2023 г. у Брэсце прайшла канферэнцыя «Эфектыўны менеджмент. Фарміраванне іміджу Беларусі шляхам развіцця чалавечага рэсурса».

У ходзе канферэнцыі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, дзелавой супольнасці абмеркавалі пытанні папулярызацыі і развіцця жаночага прадпрымальніцтва, а таксама шляхі далейшага стымулявання дзелавой актыўнасці грамадзян.

З мэтай стварэння сістэмы бесперапыннага суправаджэння суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі дзейнічае развітая сетка інфраструктуры падтрымкі. 97 цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва і 19 інкубатараў малога прадпрымальніцтва. Сетка інфраструктуры падтрымкі МСП прадстаўлена не толькі ў сталіцы, але і ахоплівае ўсе рэгіёны краіны.

Таксама, у Беларусі вядуцца работы па распрацоўцы інтэрактыўнай карты суб’ектаў інфраструктуры падтрымкі прадпрымальнікаў, дзе будзе прадстаўлена ўся інфармацыя аб існуючых у краіне суб’ектах інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва.

Падтрымка прадпрымальніцкіх ініцыятыў грамадзян уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 8 і іншых МУР.