У Беларусі ствараюцца ўмовы для развіцця аднаўляльных крыніц энергіі

Для Беларусі тэма забеспячэння энергетычнай бяспекі і павышэння энергетычнай незалежнасці шляхам выкарыстання мясцовых відаў паліва, у тым ліку аднаўляльных крыніц энергіі, дыверсіфікацыі паліўна-энергетычнага балансу і зніжэння энергаёмістасці ВУП вельмі актуальная.
У структуры крыніц энергіі ў краіне амаль 97% займае выкарыстанне біямасы, у асноўным драўнянага паліва, і крыху больш за 3% – энергія вады, ветру і сонца. Фактычная электрагенерыруючая магутнасць установак аднаўляльных крыніц энергіі за апошнія 13 гадоў вырасла ў 14 разоў і склала 630 МВт на пачатак 2023 года. Штогод у краіне эканоміцца амаль 1 млн т умоўнага паліва за кошт мерапрыемстваў па энергазберажэнні.
Развіццё аднаўляльных крыніц энергіі ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб развіцці аднаўляльных крыніц энергіі можна азнаёміцца па спасылцы.