У Беларусі ствараюцца ўмовы для развіцця электратранспарту - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі ствараюцца ўмовы для развіцця электратранспарту

14 жніўня 2024

Глабальная электрыфікацыя транспарта з’яўляецца адным з сусветных трэндаў. Па прагнозах Міжнароднага энергетычнага агенцтва да 2030 года сусветны парк электрамабіляў можа вырасці да 145 мільёнаў.

Рэспубліка Беларусь актыўна ўдзельнічае ў развіцці электратранспарту і пашырэнні неабходнай інфраструктуры. У краіне распрацавана Комплексная праграма развіцця электратранспарту на 2021-2025 гады, па выніках рэалізацыі якой у 2023 годзе колькасць легкавых электрамабіляў вырасла ў 2,5 раза. На пачатак студзеня 2024 года зарэгістравана амаль 9 тысяч легкавых электрамабіляў, а да 2030 года іх колькасць можа дасягнуць 300 тысяч.

У сувязі з павелічэннем колькасці электрамабіляў у Беларусі фарміруецца сетка электразарадных станцый. На сённяшні дзень усяго ва ўсіх абласцях функцыянуе 720 зарадных станцый. Плануецца ўстанаўліваць па 200-250 станцый у год.

Акрамя таго, у 2023 годзе доля гарадскога пасажырскага электратранспарту ў агульнай колькасці склала больш за 37%. Да 2025 года гэты паказчык плануецца павялічыць да 45%.

Развіццё электратранспарту садзейнічае змяншэнню выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасферу і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 12, 13 і іншых МУР.

Крыніцы інфармацыі:
sb.by
pravo.by

КАРТА САЙТА