У Беларусі ствараюцца ўмовы для развіцця электратранспарту - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі ствараюцца ўмовы для развіцця электратранспарту

5 ліпеня 2023

У Беларусі налічваецца больш за 4 тысячы карыстальнікаў электратранспарту, пабудавана больш за 600 зарадных станцый, яшчэ 60 станцый з’явіцца ў 2023 годзе. У мэтах развіцця электратранспарту ў краіне рэалізуюцца некалькі праграмных дакументаў:

  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 сакавіка 2020 г. № 92 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў», накіраваны на павелічэнне выкарыстання электрамабіляў, развіццё зараднай інфраструктуры і стымуляванне стварэння новых вытворчасцей;
  • Праграма развіцця электратранспарту ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады, якая змяшчае канкрэтныя мерапрыемствы па выкананні задач указа № 92.

Да асноўных напрамкаў дзейнасці па развіццю электратранспарту на сённяшні дзень адносяцца: наладжванне ў краіне выпуску кампанентаў для электратранспарту, распрацоўка дадатковага набору стымулюючых мер з мэтай павысіць фінансавую прывабнасць набыцця электратранспарту для выкарыстання ў камерцыйных мэтах, стварэнне новых суперзарадных комплексаў у рэгіёнах, павелічэнне колькасці грамадскага электратранспарту і інш.

Развіццё электратранспарту ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА