1

У Беларусі створаць 13 кластараў у розных галінах эканомікі да 2025 года

Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады пастаўлены задачы па фарміраванні галіновых кластараў. Плануецца, што да 2025 года будзе створана 13 кластараў у фармацэўтыцы, машынабудаванні, прыборабудаванні, дрэваапрацоўцы, турызме і іншых галінах эканомікі.

Паводле даных Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь у краіне дзейнічае чатыры галіновыя кластары ў сферы электратранспарту, фармацэўтыкі, біятэхналогій і зялёнай эканомікі, а таксама ў IT – сферы.

Кластэрызацыя з’яўляецца адным з эфектыўных інструментаў павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі, а таксама робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11, 12 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб кластарнай мадэлі ў Беларусі можна азнаёміцца аб спасылцы: https://www.sb.by/articles/klaster-s-vidom-na-perspektivu.html.