1

У Беларусі створаць банк даных аб’ектаў універсальнага асяроддзя, даступных для людзей з інваліднасцю

Банк даных аб’ектаў універсальнага асяроддзя, даступных для людзей з любымі формамі інваліднасці, будзе створаны ў Беларусі. Ініцыятарам распрацоўкі такога банка даных стаў Рэспубліканскі міжведамасны савет па праблемах інвалідаў.

Да аб’ектаў, даступных для ўсіх катэгорый людзей з інваліднасцю, на дадзены момант адносяцца: новы аўтавакзал Брэста, паліклінікі ў Гомелі і Магілёве, Нацыянальны аэрапорт і чыгуначны вакзал у Мінску, будынак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і інш.

Стварэнне банка даных аб’ектаў універсальнага асяроддзя, даступных для людзей з інваліднасцю, зробіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 10, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб дадатку можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/society/view/v-belarusi-sozdadut-bank-dannyh-objektov-universalnoj-sredy-dostupnyh-dlja-ljudej-s-invalidnostjju-468612-2021/.