У Беларусі створаць спецыялізаванае агенцтва па сэрвісізацыі і рэінжынірынгу

З мэтай зніжэння адміністрацыйнай нагрузкі і цыфравізацыі адміністрацыйных працэдур пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2021 г. №646 прадугледжана стварэнне Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь спецыялізаванага агенцтва па сэрвісізацыі і рэінжынірынгу.
Да асноўных задач агенцтва будуць адносіцца:
- удзел у выкананні мерапрыемстваў па цыфравізацыі адміністрацыйных працэдур;
- стварэнне і вядзенне рэестраў метададзеных і электронных сэрвісаў;
- праектаванне, стварэнне, эксплуатацыя, мадэрнізацыя і развіццё на дамоўных умовах інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) і платформаў, прызначаных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.
Праца па ўдасканаленні адміністрацыйных працэдур накіравана на дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 11, 16 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб спрашчэнні адміністрацыйных працэдур і іх цыфравізацыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2021/november/67297/.