У Беларусі створана анлайн-карта асабліва ахоўных прыродных тэрыторый

У Беларусі створаны новы інтэрактыўны рэсурс – лічбавая карта асабліва ахоўных прыродных тэрыторый.
Карта змяшчае сістэматызаваную інфармацыю аб нацыянальных парках, запаведніках, заказніках і помніках прыроды. На карце таксама прадстаўлена інфармацыя аб паслугах у сферы экатурызму, кантактныя дадзеныя і спасылкі на анлайн-рэсурсы, якія дапамогуць вывучыць інфармацыю аб пражыванні, харчаванні, гістарычных і культурных славутасцях. Акрамя таго, анлайн-карта можа быць дадаткова выкарыстана для распрацоўкі новых экатурыстычных маршрутаў і прадуктаў.
Стварэнне лічбавай карты асабліва ахоўных прыродных тэрыторый унясе ўклад у развіццё экалагічнага турызму і дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 12, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязна інфармацыяй аб анлайн-карце можна азнаёміцца па спасылцы.