1

У Беларусі створаны цэнтр сімуляцыйнага навучання медыцынскіх, фармацэўтычных работнікаў

У Беларусі на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў кадраў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адкрыўся Рэспубліканскі цэнтр прафесійнай атэстацыі і сімуляцыйнага навучання медыцынскіх, фармацэўтычных работнікаў.

Цэнтр працуе па прынцыпе сімуляцыйнай клінікі, якая складаецца з васьмі модуляў, у якіх праводзіцца адпрацоўка практычных навыкаў, навыкаў камунікацыі і працы ў камандзе, хуткага прыняцця рашэнняў у складаных сітуацыях і інш. У ліку модуляў – клініка неадкладнай дапамогі і інтэнсіўнай тэрапіі, клініка неадкладных станаў у педыятрыі і неанаталогіі, хірургічная клініка, эндаскапічны кабінет, клініка акушэрства і гінекалогіі, аддзяленне ультрагукавой дыягностыкі, стаматалагічная клініка, анатомія.

Функцыянаванне Рэспубліканскага цэнтра прафесійнай атэстацыі і сімуляцыйнага навучання медыцынскіх, фармацэўтычных работнікаў унясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 34 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб цэнтры можна азнаёміцца па спасылцы.