У Беларусі створаны ўмовы для працоўнай дзейнасці людзей з інваліднасцю - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі створаны ўмовы для працоўнай дзейнасці людзей з інваліднасцю

23 лютага 2024

У Беларусі вялікая ўвага надаецца стымуляванню занятасці, стварэнню працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю і падтрымцы спецыялізаваных прадпрыемстваў.

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі» для людзей з інваліднасцю прадугледжаны: увядзенне кватавання працоўных месцаў з 2025 года, магчымасць атрымання падтрымкі на ўсіх этапах пошуку працы пры садзейнічанні персанальнага асістэнта, павелічэнне тэрміну адаптацыі да працоўнай дзейнасці. Таксама, для стымулявання прадастаўлення працоўных месцаў людзям з інваліднасцю працадаўцы могуць разлічваць на атрыманне кампенсацыі выдаткаў для стварэння працоўных месцаў, выдзяленне сродкаў для правядзення мерапрыемстваў па адаптацыі работнікаў з інваліднасцю да працоўнай дзейнасці, прадастаўленне падатковых ільгот, льгатаванне выплаты абавязковых страхавых узносаў у ФСАН і інш.

Акрамя таго, для сацыялізацыі людзей з інваліднасцю пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання (ТЦСАН) працуюць клубы і гурткі па інтарэсах. Так, у раёнах г. Мінска пры ТЦСАН створаны 13 аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі людзей з інваліднасцю (паслугамі якіх карыстаюцца амаль 800 людзей з інваліднасцю), 320 гурткоў і клубаў па інтарэсах, 20 сацыяльна-працоўных майстэрняў (у якіх працоўнай рэабілітацыяй ахоплены людзей з інваліднасцю).

Стварэнне ўмоў для працоўнай дзейнасці ўсіх грамадзян краіны ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб забеспячэнні занятасці людзей з інваліднасцю можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА