1

У Беларусі ў 2023 годзе плануецца адкрыць каля 20 аб’ектаў сацыяльнага абслугоўвання

Штогод у краіне для паляпшэння якасці і даступнасці атрымання сацыяльных паслуг адкрываецца шэраг аб’ектаў сацыяльнага абслугоўвання. У 2022 годзе расчынілі свае дзверы 24 аб’екты, а ў 2023 годзе запланавана адкрыццё яшчэ каля 20. Да іх ліку адносяцца: аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі і дзённага знаходжання для людзей з інваліднасцю, стацыянарных сацыяльных пунктаў, дамоў-інтэрнатаў, аддзяленні суправаджанага пражывання для састарэлых і людзей з інваліднасцю і інш.

Павелічэнне колькасці аб’ектаў сацыяльнага абслугоўвання грамадзян уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб сацыяльных аб’ектах на 2023 год можна азнаёміцца па спасылцы.