У Беларусі ўдасканалены механізм падтрымкі адоранай і таленавітай моладзі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі ўдасканалены механізм падтрымкі адоранай і таленавітай моладзі

23 снежня 2022

У мэтах удасканалення дзейнасці спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзі 16 снежня 2022 года Кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ №429 «Аб дзейнасці спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Дакумент накіраваны на забеспячэнне дзяржаўнай падтрымкі лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх навуковага і творчага патэнцыялу, стымуляванне маладзёжных ініцыятыў.

Штогод узнагародамі фонду па падтрымцы адоранай моладзі плануецца заахвочваць каля 500 чалавек, фонду па падтрымцы таленавітай моладзі – каля 150 чалавек.

Таксама, у дадатак да Указа №429 «Аб дзейнасці спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь распрацавана дарожная карта па суправаджэнні адоранай моладзі, якая дае магчымасць забяспечыць адукацыйнае і прафесійнае суправаджэнне маладых людзей, якія ўваходзяць у банк даных адоранай і таленавітай моладзі.

Забеспячэнне дзяржаўнай падтрымкі адоранай і таленавітай моладзі ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб указе па падтрымцы таленавітай моладзі Беларусі можна азнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА