У Беларусі ўдасканальваецца сістэма збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны

У цяперашні час сістэма абыходжання з адходамі ў Рэспубліцы Беларусь арыентаваная на захаванне прынцыпу прыярытэтнасці выкарыстання адходаў у адносінах да іх пахавання і на іх уцягванне ў абарот: у краіне працуе 7 смеццеперапрацоўчых заводаў і 80 ліній па сартаванні і дасарціроўцы. У 2019 годзе ўзровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў склаў 23% (у 2,5 разы больш за паказчык у 2010 годзе). Да 2035 года, згодна з Нацыянальнай стратэгіяй па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі ў Рэспубліцы Беларусь, паказчык павінен быць не менш за 90%.
Для гэтага прадугледжаныя наступныя тэхналагічныя рашэнні:
- удасканаленне сістэмы паасобнага збору адходаў;
- укараненне дэпазітнай сістэмы звароту аднаразовай упакоўкі;
- укараненне кампаставання;
- энергетычнае выкарыстанне адходаў.
У адпаведнасці з Канцэпцыяй стварэння аб’ектаў па сартаванні і выкарыстанні цвёрдых камунальных адходаў і палігонаў для іх пахавання, вядзецца праектаванне і будаўніцтва комплексаў па абыходжанні з ЦКА ў розных гарадах Беларусі. Таксама працягваецца праца па скарачэнні колькасці аб’ектаў пахавання ЦКА, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства. Рацыянальная сістэма збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны дапамагае вырашаць задачы Мэт устойлівага развіцця 12 «Адказнае спажыванне і вытворчасць», 13 «Барацьба са змяненнем клімату», 11 «Устойлівыя гарады і населеныя пункты», 15 «Захаванне экасістэм сушы». У прыватнасці, адной з задач Мэты 12 з’яўляецца істотнае памяншэнне да 2030 года аб’ёму адходаў шляхам прыняцця мер па прадухіленні іх утварэння, іх скарачэнні, перапрацоўцы і паўторнага выкарыстання.
Больш інфармацыі па гэтай тэме можна знайсці на сайце Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя па спасылцы.
Фота: minpriroda.gov.by.