У Беларусі ўдасканальваюцца падыходы да маніторынгу Мэт устойлівага развіцця

Цяпер Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь працуе над пашырэннем набору паказчыкаў лічбавай эканомікі і распрацоўкай рэгіянальнай платформы Мэт устойлівага развіцця, якая будзе адлюстроўваць нацыянальныя даныя і асаблівасці кожнага рэгіёну ў кантэксце МУР.
Акрамя таго, вядуцца работы па запуску геастатыстычнага партала па распаўсюджванні даных. Рэсурс будзе ўяўляць сабой карту, на якой плануецца прадставіць перапісы і эканамічныя характарыстыкі кожнага рэгіёну. Запуск гэтага рэсурса чакаецца да канца 2023 года.
Прадастаўленне якаснай і актуальнай інфармацыі з’яўляецца важным элементам устойлівага развіцця ўсіх сфер жыцця дзяржавы, што ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Павесткі для ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.