1

У Беларусі ўпершыню прайшлі «Нобелеўскія лекцыі»

10 лютага 2025 года ў Мінску прайшлі «Нобелеўскія лекцыі», арганізаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі ў рамках рэалізацыі Дарожнай карты па стварэнні адзінай адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы.

У рамках маштабнага мерапрыемства вядучыя вучоныя азнаёмілі слухачоў са зместам работ лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі, медыцыны, хіміі, фізікі і штучнага інтэлекту. Адмысловая ўвага была нададзена гісторыі і перадумовам зробленых адкрыццяў, а таксама іх вызначальнаму ўплыву на развіццё чалавечай думкі.

«Нобелеўскія лекцыі» накіраваны на папулярызацыю прыродазнаўчых навук сярод беларускай грамадскасці, развіццё і падрыхтоўку адоранай і таленавітай моладзі, узмацненне ўзаемадзеяння паміж адукацыйнымі і навуковымі арганізацыямі Беларусі і Расіі. Іх правядзенне ўнясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 17 і іншых МУР.

.

Крыніца інфармацыі