У Беларусі ўступіла ў сілу новая рэдакцыя Закона «Аб абыходжанні з адходамі»

6 кастрычніка 2024 г. уступілі ў сілу палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь 29 снежня 2023 г. № 333-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь«Аб абыходжанні з адходамі», падрыхтаванага з улікам практыкі правапрымянення, а таксама існуючых праблемных пытанняў у сферы абыходжання з адходамі.
Так, Законам прадугледжаны наступныя змены заканадаўства:
- удакладнены тэрміналогія і асноўныя прынцыпы дзейнасці ў галіне абыходжання з адходамі;
- удакладнены патрабаванні да ажыццяўлення дзейнасці па выкарыстанні, абясшкоджванні і пахаванні адходаў;
- уведзена прыярытэтнасць асноўных напрамкаў адзінай дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы;
- выключана неабгрунтаванае пасярэдніцтва пры абыходжанні з адходамі;
- прадугледжаны нормы ў частцы набыцця права ўласнасці на адходы спажывання і другасныя матэрыяльныя рэсурсы, атрыманыя ў выніку зносу аб’ектаў і якія маюць кошт;
- удакладнена кола суб’ектаў гаспадарання, для якіх былі прадугледжаны выключэнні ў частцы захавання агульных патрабаванняў заканадаўства пры абыходжанні з адходамі.
Падрабязная інфармацыя аб дзяржаўнай палітыцы ў галіне абыходжання з адходамі, якая рэалізуецца ў Беларусі, і яе змяненнях прадстаўлена ў рамках прэс-канферэнцыі на тэму: «Аб змене заканадаўства ў галіне абыходжання з адходамі», якая адбылася 2 кастрычніка 2024 г. у Мінску.
Эфектыўнае абыходжанне з адходамі ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.