У Беларусі ўступіла ў сілу новая рэдакцыя Закона «Аб ахове навакольнага асяроддзя»

26 красавіка 2024 г. уступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2023 г. № 294-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя».
Новая рэдакцыя Закона «Аб ахове навакольнага асяроддзя» ўстанаўлівае прававыя асновы аховы навакольнага асяроддзя, прыродакарыстання, захавання і аднаўлення біялагічнай разнастайнасці, прыродных рэсурсаў і аб’ектаў, накіраваныя на забеспячэнне права фізічных асоб на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і на пакрыццё шкоды, прычыненай парушэннем гэтага права.
У ліку асноўных навацый Закона:
- прынцыпы і напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя дапоўнены такімі палажэннямі як стымуляванне прымянення рэсурсазберагальных тэхналогій, эканамічнае стымуляванне нізкавугляроднай эканомікі, эканамічная ацэнка экасістэмных паслуг, абмежаванне пры вытворчасці прадукцыі прымянення рэчываў і матэрыялаў, для якіх у далейшым адсутнічае магчымасць іх выкарыстання ў якасці другаснай сыравіны;
- уведзены прынцып экасістэмнага падыходу;
- вызначаны напрамкі развіцця «зялёнай» эканомікі;
- урэгуляваны нарматывы якасці навакольнага асяроддзя, дапушчальнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, ліміты на прыродакарыстанне;
- пашыраны правы фізічных і юрыдычных асоб, грамадскасці, грамадскіх аб’яднанняў па ўдзеле ў працэсе прыняцця дзяржаўнымі органамі рашэнняў па пытаннях, якія датычацца аховы навакольнага асяроддзя.;
- перагледжаны патрабаванні, якія прад’яўляюцца да ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці і інш.
Рэалізацыя норм Закона будзе садзейнічаць забеспячэнню экалагічна спрыяльных умоў для жыццядзейнасці грамадства і збалансаванаму выкарыстанню прыродна-рэсурснага патэнцыялу краіны, што ўнясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13, 15 і іншых МУР.