26 кастрычніка 2021
22 кастрычніка 2021 года адбылася нарада кіраўніцтва Савета Міністраў і Кіраўніка дзяржавы, на якой было прынята рашэнне аб удасканаленні падыходаў да стымулявання выкарыстання электратранспарту ў Рэспубліцы Беларусь.
Урад прапанаваў некалькі навацый па стварэнню выгадных умоў для набыцця электратранспарту, а таксама па пашырэнню дзеяння Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 сакавіка 2020 года №92 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў» на перыяд да 2025 года:
З моманту рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 сакавіка 2020 года №92 у краіне было куплена 5700 электрамабіляў, у 6 разоў узрасла колькасць спажываемай электраэнергіі гэтым відам транспарту, устаноўлена больш як 480 зарадных станцый, 10 працэнтаў АЗС прадастаўляюць паслугу зарадкі. Да канца 2025 года плануе дасягнуць узроўню 100 тыс. аўтамабіляў з электрычным прывадам, што складзе каля 3% ад агульнай колькасці транспарту.
Пашырэнне дзеянне Указа акажа станоўчы эфект для развіцця краіны за кошт зніжэння выдаткаў, росту аб’ёмаў вытворчасці і змяншэння выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасферу, што ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 11, 12, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб стымуляванні выкарыстання электратранспарту можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/obshchestvenno–politicheskie–i–v–oblasti–prava/2021/october/66837/.
КАРТА САЙТА