У Беларусі вызначаны алгарытм дзеянняў па фарміраванні і развіцці кластараў на 2023 год

22 снежня 2022 года ў Магілёве адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада па пытаннях кластарнага развіцця, арганізаваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь сумесна з Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам.
Удзельнікі семінара-нарады абмеркавалі пытанні кластарнага развіцця Рэспублікі Беларусь, задачы па фарміраванні і развіцці кластараў на 2023 год, бар’еры, якія тармозяць развіццё кластарнага руху ў Беларусі, а таксама абмяняліся вопытам фарміравання і практычнай работы кластараў у Магілёўскай і Гомельскай абласцях. Важнымі вынікамі нарады сталі ацэнка работы аблвыканкамаў і галіновых дзяржрэгулятараў па фарміраванні і развіцці кластараў, прадугледжаных Праграмай-2025, а таксама вызначэнне алгарытму дзеянняў на 2023 год адносна выканання Комплекса мер па ўкараненню кластарнай мадэлі развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь на 2021-2023 гады.
Развіццё кластарнай мадэлі эканомікі садзейнічае ўзмацненню канкурэнтаздольнасці, павышэнню кааперацыі і інавацыйнай актыўнасці прадпрыемстваў, што ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб семінары-нарадзе можна азнаёміцца па спасылцы.