1

У Беларусі вызначаны асноўныя напрамкі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі да 2030 года

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 сакавіка 2025 г. № 144 зацверджана Канцэпцыя дзяржаўнай жыллёвай палітыкі Рэспублікі Беларусь да 2030 года.

Дакументам вызначаны асноўныя напрамкі і шляхі рэалізацыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі Беларусі да 2030 года.

Як указана ў дакуменце, асноўнымі мэтамі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі ў галіне забеспячэння грамадзян жыллём на перыяд да 2030 года з’яўляюцца павышэнне даступнасці і добраўпарадкаванне жылля для насельніцтва. Для іх дасягнення плануецца вырашыць задачы па:

  • вызначэнні падыходаў па рэалізацыі горадабудаўнічай палітыкі;
  • вызначэнні механізмаў і інструментаў павышэння даступнасці жылля;
  • выпрацоўцы мерапрыемстваў па рэнавацыі жылых дамоў;
  • распрацоўцы рэкамендацый па развіццю індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва;
  • выпрацоўцы мер па прыцягненню інвестыцый у жыллёвае будаўніцтва;
  • распрацоўцы мер па стымуляванні развіцця дзяржаўнай сістэмы ЖСС і іпатэчнага крэдытавання;
  • вызначэнні напрамкаў развіцця арэнднага жылля і жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання;
  • вызначэнні індыкатараў і адпаведных ім паказчыкаў ацэнкі рэзультатыўнасці дзяржаўнай жыллёвай палітыкі ў галіне забеспячэння грамадзян жыллём.

План мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Канцэпцыі будзе распрацаваны Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь сумесна з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, абласнымі выканаўчымі камітэтамі і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам да канца траўня 2025 года.

Рэалізацыя Канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі Рэспублікі Беларусь да 2030 года ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 11 і іншых МУР.