У Беларусі вызначаны пераможцы рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў

Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў за 2022 год.
Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 107 суб’ектаў гаспадарання рознай формы ўласнасці. У кожнай намінацыі вызначана тройка пераможцаў. Лепшых вынікаў у рабоце па зніжэнню выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад механічных транспартных сродкаў у 2022 годзе дасягнулі:
- у намінацыі «арганізацыі, ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні якіх знаходзіцца ад 25 да 100 адзінак механічных транспартных сродкаў» – ДЛГУ «Шчучынскі лясгас»;
- у намінацыі «арганізацыі, ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні якіх знаходзіцца 100 і больш адзінак механічных транспартных сродкаў» – РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск».
Правядзенне рэспубліканскага конкурсу па скарачэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў уносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб выніках конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.