У Беларусі забяспечана высокая ступень спалучанасці дзяржаўных праграм з МУР

12 снежня 2023 года ў Мінску адбылося пасяджэнне міжсектаральнай групы па эканоміцы ў рамках Савета па ўстойлівым развіцці.
Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з аналітычнай справаздачай аб ходзе рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года, а таксама вынікамі работы па спалучэнні дзяржаўных праграм з мэтамі і задачамі ўстойлівага развіцця, супастаўнасці нацыянальных паказчыкаў з індыкатарамі дасягнення МУР.
У Беларусі праведзена ацэнка зводных мэтавых і мэтавых паказчыкаў дзеючых 26 дзяржаўных праграм, згодна з якой большасць дзяржаўных праграм поўнасцю або часткова супастаўныя з нацыянальнымі паказчыкамі Мэт устойлівага развіцця. Ступень узгодненасці складае 60%. Пры гэтым адзначаны патэнцыял для далейшай імплементацыі МУР.
Акрамя таго, у Беларусі вядзецца работа над распрацоўкай Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года. Ужо вызначаны прыярытэты развіцця і праведзена некалькі фарсайт-сесій, а таксама канферэнцыя, на аснове вынікаў якіх распрацаваны першы варыянт канцэпцыі з улікам аналізу глабальных трэндаў, рызык і магчымасцей для Беларусі.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб пасяджэнні можна азнаёміцца па спасылцы.