У Беларусі зацверджана новая схема ААПТ - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі зацверджана новая схема ААПТ

25 кастрычніка 2024

Пастановай Савета Міністраў ад 23 кастрычніка 2024 г. № 787 зацверджана схема рацыянальнага размяшчэння асабліва ахоўных прыродных тэрыторый рэспубліканскага значэння да 1 студзеня 2035 г.

Дакументам вызначаны мерапрыемствы па развіццю сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (ААПТ) рэспубліканскага значэння, тэрміны правядзення гэтых мерапрыемстваў, а таксама запланаваная плошча ААПТ на 1 студзеня 2035 г., якая складзе 1,5 млн га.

Зацвярджэнне схемы рацыянальнага размяшчэння асабліва ахоўных прыродных тэрыторый рэспубліканскага значэння да 1 студзеня 2035 г. накіравана на падтрыманне ў краіне спрыяльнай экалагічнай абстаноўкі, захаванне рэдкіх відаў флоры і фауны, фарміраванне аптымальнай сістэмы ААПТ.

Развіццё сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА