2 снежня 2021
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2021 г. №672 зацверджана Стратэгія ў сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 года, якая прадугледжвае пераўтварэнне інтэлектуальнай уласнасці ў дзейсны інструмент інавацыйнага і сацыяльна-культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Стратэгіяй вызначаны асноўныя напрамкі ўдасканалення нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці, мэты і задачы дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы, а таксама напрамкі, па якіх будзе рэалізоўвацца Стратэгія.
Акрамя таго, распрацаваны пералік мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгіі на 2021-2023 гады, у які ўключаны:
Рэалізацыя Стратэгіі дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць сістэмы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю і пераўтварыць навукова-даследчы і творчы патэнцыял краіны ў адзін з ключавых рэсурсаў эканамічнага росту, а таксама ўнясе істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб Стратэгіі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/novosti–pravo–by/2021/november/67443/.
КАРТА САЙТА