1

У Беларусі зацверджана Стратэгія ў сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 года

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2021 г. №672 зацверджана Стратэгія ў сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 года, якая прадугледжвае пераўтварэнне інтэлектуальнай уласнасці ў дзейсны інструмент інавацыйнага і сацыяльна-культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Стратэгіяй вызначаны асноўныя напрамкі ўдасканалення нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці, мэты і задачы дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы, а таксама напрамкі, па якіх будзе рэалізоўвацца Стратэгія.

Акрамя таго, распрацаваны пералік мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгіі на 2021-2023 гады, у які ўключаны:

  • правядзенне прававога маніторынгу актаў заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;
  • выпрацоўка навукова абгрунтаваных прапаноў па сістэматызацыі (кадыфікацыі) нацыянальнага заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, у тым ліку прапаноў для фарміравання праекта канцэпцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб інтэлектуальнай уласнасці (у выпадку прыняцця рашэння аб яе распрацоўцы);
  • падрыхтоўка прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства ў галіне аўтарскага права і сумежных правоў, у тым ліку прававога рэгулявання дзейнасці па зборы ўзнагароджання за ўзнаўленне ў асабістых мэтах аўдыёвізуальных твораў, твораў і выкананняў, увасобленых у фанаграмах, фанаграм, а таксама за выкарыстанне фанаграм, апублікаваных у камерцыйных мэтах;
  • садзейнічанне развіццю інстытута медыяцыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;
  • развіццё сістэмы адукацыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Рэалізацыя Стратэгіі дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць сістэмы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю і пераўтварыць навукова-даследчы і творчы патэнцыял краіны ў адзін з ключавых рэсурсаў эканамічнага росту, а таксама ўнясе істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Стратэгіі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/novostipravoby/2021/november/67443/.