У Беларусі зацверджаны Комплекс мер па запуску інвестыцыйнага цыкла

25 красавіка 2022 года ў Беларусі зацверджаны абноўлены Комплекс мер па запуску новага інвестыцыйнага цыкла.
Комплекс мер накіраваны на нарошчванне крыніц стварэння рэсурсаў і капіталу і пашырэнне сегмента «доўгіх грошай» у эканоміцы, што прадугледжвае стварэнне ўмоў для развіцця «зялёнага» фінансавання, а таксама ўкараненне інструментаў фінансавання інфраструктурных праектаў. Акрамя таго, комплексам мер прадугледжваецца рэалізацыя мерапрыемстваў для далейшага развіцця тэрыторый індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і свабодных эканамічных зон. Асобны блок мер накіраваны на зніжэнне выдаткаў інвестараў і ўдасканаленне зямельна-маёмасных адносін. Прадоўжыцца работа па стымуляванні інвестыцый у рэгіёны краіны.
Зацвярджэнне Комплексу мер па запуску новага інвестыцыйнага цыкла садзейнічае стварэнню канкурэнтных умоў для ажыццяўлення інвестыцый і вядзення бізнесу ў Беларусі і ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8, 9, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб Комплексе мер па запуску новага інвестыцыйнага цыкла можна азнаёміцца па спасылцы: https://economy.gov.by/ru/news-ru/view/jurij-chebotar-obnovlennyj-kompleks-mer-po-zapusku-novogo-investitsionnogo-tsikla-uluchshit-uslovija-dlja-46358-2022/.