У Беларусі зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў да 2026 года - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў да 2026 года

1 жніўня 2022

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2022 г. № 490 зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2022–2026 гады.

Нацыянальны план накіраваны на рэалізацыю Рэспублікай Беларусь палажэнняў Канвенцыі аб правах дзіцяці, стварэнне ўмоў для абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, а таксама свабоднага і эфектыўнага ўдзелу дзяцей і моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці дзяржавы і грамадства.

Дакументам запланавана правядзенне 134 мерапрыемстваў. У іх ліку падрыхтоўка і выпуск тэматычнага зборніка прававых актаў «Правы дзіцяці», развіццё службаў медыяцыі ва ўстановах адукацыі, рэалізацыя рэспубліканскага праекта «Школа валанцёра МУР», садзейнічанне працаўладкаванню і часовай занятасці непаўналетніх у вольны ад вучобы час, рэалізацыя праграм фінансавай граматнасці і вывядзенне на якасна новы ўзровень эканамічнай адукацыі дзяцей і падлеткаў і інш.

Зацвярджэнне Нацыянальнага плана дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2022–2026 гады ўнясе ўклад у скарачэнне выпадкаў жорсткага абыходжання з дзецьмі, павышэнне ролі сямейных каштоўнасцей, умацаванне інстытута сям’і, а таксама ў рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 гады.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Нацыянальным плане можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2022/july/70945/.

КАРТА САЙТА