У Беларусі зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па развіццю «зялёнай» эканомікі на 2021-2025 гады. - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Беларусі зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па развіццю «зялёнай» эканомікі на 2021-2025 гады.

16 снежня 2021

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2021 г. №710 зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па развіццю «зялёнай» эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021–2025 гады.

Нацыянальны план закліканы сфарміраваць комплекс мер па прыярытэтных напрамках у адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады. У лік прыярытэтных напрамкаў «зялёнай» эканомікі ўвайшлі:

  • укараненне прынцыпаў устойлівага спажывання і вытворчасці;
  • развіццё эканомікі замкнутага цыкла (цыркулярнай эканомікі);
  • развіццё вытворчасці арганічнай прадукцыі;
  • развіццё экалагічнага турызму і аграэкатурызму;
  • фарміраванне разумных і энергаэфектыўных гарадоў;
  • развіццё электратранспарту (інфраструктуры) і гарадской мабільнасці;
  • змякчэнне наступстваў змены клімату і адаптацыя да кліматычных змен;
  • захаванне і ўстойлівае выкарыстанне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці;
  • развіццё сферы «зялёнай» фінансавання;
  • адукацыя, падрыхтоўка кадраў і сацыяльная ўцягнутасць;
  • навуковае забеспячэнне пераходу да «зялёнай» эканомікі.

Акрамя таго, асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца распрацоўцы галіновых і рэгіянальных стратэгій развіцця, якія даюць магчымасць улічваць галіновыя асаблівасці, сацыяльна-эканамічны стан тэрыторыі, а таксама патрэбнасці ўсіх груп насельніцтва.

Прыняцце Нацыянальнага плана дзеянняў па развіццю «зялёнай» эканомікі на 2021-2025 гады ўносіць істотны ўклад у рэалізацыю Павесткі-2030, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Нацыянальным плане можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2021/december/67779/

КАРТА САЙТА