28 лютага 2025
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2025 г. № 97 зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2025 годзе Года добраўпарадкавання.
У план уключана 47 найменняў мерапрыемстваў, у тым ліку:
Для каардынацыі працы па выкананні мерапрыемстваў рэспубліканскага плана пастановай прадугледжана стварэнне часовага рэспубліканскага штаба па правядзенню ў 2025 годзе Года добраўпарадкавання. Таксама дакументам вызначаны адказныя дзяржаўныя органы і арганізацыі за кантроль і рэалізацыю мерапрыемстваў на рэспубліканскім, абласным, базавым і пярвічным узроўнях.
Рэалізацыя рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2025 годзе Года добраўпарадкавання ўнясе ўклад паляпшэнне гарадскога асяроддзя, стварэнне камфортных і бяспечных умоў для жыцця насельніцтва, а таксама рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
КАРТА САЙТА