9 студзеня 2025
З 1 студзеня 2025 года на вэб-партале публічнай кадастравай карты Рэспублікі Беларусь пачала работу карта сацыяльных аб’ектаў, даступных для ўсіх катэгорый грамадзян, у тым ліку людзей з інваліднасцю і фізічна аслабленых.
На карце адлюстраваны аб’екты сацыяльнай інфраструктуры ў краіне: аб’екты аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, сацыяльнага абслугоўвання, магазіны і інш. Каб зразумець, ці з’яўляецца аб’ект даступным, неабходна зайсці на публічную кадастравую карту і знайсці патрэбны аб’ект. Зялёным колерам пазначаны цалкам даступныя аб’екты, а жоўтым – часткова даступныя. Пры гэтым на кожным аб’екце можна ўбачыць, якія элементы даступнага асяроддзя абсталяваны. Звесткі будуць аператыўна абнаўляцца.
Карта даступнасці аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры распрацавана Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у рамках АІС «Даступнае асяроддзе» і робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 10 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА