У Беларусі завяршаецца выкананне адной з задач МУР па пашырэнні доступу да ІКТ

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць шырокамаштабную работу па пашырэнні доступу да інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у краіне. У ліку работ: будаўніцтва і мадэрнізацыя сетак электрасувязі, будаўніцтва валаконна-аптычных ліній сувязі непасрэдна да спажыўца, развіццё сетак сотавай рухомай электрасувязі.
На сённяшні дзень агульная працягласць валаконна-аптычных ліній сувязі ў Беларусі складае каля 200 тыс. км, што дало магчымасць забяспечыць падключэннем амаль 70% хатніх гаспадарак рэспублікі па оптавалакне. Сеткамі сотавай рухомай электрасувязі другога і трэцяга пакалення ахоплена 99,9% насельніцтва краіны. Ахоп сеткай чацвёртага пакалення ўзрос да 99%. Больш за 3,77 млн абанентаў падключана да праграмна-апаратнай IMS-платформы ад «Белтэлекам». Каля 3,2 млн абанентаў маюць высакахуткасны доступ у інтэрнэт, з якіх 80% абанентаў карыстаюцца доступам у інтэрнэт на хуткасці больш за 10 Мбіт/с і больш за 50% – на хуткасцях 100 Мбіт/с і вышэй.
Развіццё камунікацыйных магчымасцей і пашырэнне доступу насельніцтва да ІКТ уносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 9, 11 і іншых МУР.